Naviny

Пачобута не адгаварыць ад вяртання ў Беларусь. Чаму – ён расказаў у інтэрв’ю Polonia 24

Анджэй Пачобут дае інтэрв’ю Пшэмыславу Точэку
Анджэй Пачобут дае інтэрв’ю Пшэмыславу Точэку ў праграме Tygodnik на Polonia 24. Фота: TVP

Анджэй Пачобут у канцы красавіка выйшаў на волю, прабыўшы за кратамі пяць гадоў і адзін месяц. Ён цвёрда настроены вярнуцца ў Беларусь, хоць разумее пагрозы. Кажа: лідары павінны несці адказнасць, а ягоная прысутнасць у Беларусі будзе бараніць Саюз палякаў.