Kamentar

Беларусам рыхтуюць «азіяцкую ідэнтычнасць»? Навошта ўлады рэкламуюць КНДР

img
Моладзь танчыць на плошчы Трыумфальнай аркі ў Пхеньяне, каб адзначыць 73-ю гадавіну заканчэння Карэйскай вайны. Пхеньян, КНДР. 27 ліпеня 2026 года. Фота: Kim Won Jin / AFP / East News

Пасля візіту ў Паўночную Карэю кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў расхваліў адпачынак у гэтай краіне і анансаваў, што хутка для беларусаў туды будзе бязвіз. Гісторык Яўген Красулін бачыць у гэтым не проста спробу развіваць турызм, а частку развароту Беларусі ад Еўропы да Азіі і спробы навязаць беларусам новую ідэнтычнасць.