Naviny

Дзяржава з адной з самых жорсткіх дыктатураў свету, з якой цяпер параўноўваюць і нашую краіну, скасуе візы для беларусаў

Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў пазіруе для фота побач з помнікам падчас адпачынку ў КНДР
Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў пазіруе для фота побач з помнікам падчас адпачынку ў КНДР, жнівень 2026 года. Фота: t.me/belarusdiplomacy

Двухбаковае пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзянаў рыхтуюцца падпісаць Беларусь і Паўночная Карэя. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў, які лятаў у гэтую краіну на адпачынак.