У канцы вясны «Белсат» склаў звычайны прагноз надвор'я ад сіноптыкаў, а потым папрасіў спецыяліста ў рунах і варажбітку на картах Таро даць свае прадказанні, якога лета чакаць беларусам. Калі параўноўваць прагнозы з тым, што сапраўды адбылося, то найбліжэйшым да рэальнасці аказаўся прагноз рунолага, які вельмі дакладна ўлавіў галоўную тэндэнцыю: халодны чэрвень і рэзкі пераход да летняй спёкі з яе шматлікімі рэкордамі. Сіноптыкі занялі другое месца, бо недаацанілі ліпень і пераацанілі колькасць ападкаў. Варажбітка на картах Таро вельмі правільна апісала чэрвень, але затым з надвор’ем таксама прамахнулася. Разважаеце, калі лепш узяць адпачынак? Магчыма, варта прыглядзецца да рунаў, а не да прагнозу сіноптыкаў. «Белсат» зрабіў гэта за вас і расказвае, чаго метэаролагі і спецыялісты ў акультных ведах чакаюць ад восеньскага надвор’я ў Беларусі.
Shuflyadka
Якою будзе восень у Беларусі? Прагноз сіноптыкаў і эзатэрыкаў