Shuflyadka

Якім будзе лета-2026 у Беларусі: паглядзелі прагнозы надвор’я ад сіноптыкаў і эзатэрыкаў

img
Людзі адпачываюць ля ракі Свіслач. Менск, Беларусь. 7 чэрвеня 2021 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Беларусы, якім давялося ў траўні закутвацца ў паліто і спаць пад зімовай коўдрай падчас вясновых замаразкаў, задаюцца адным і тым жа пытаннем: ну калі ўжо лета? «Белсат» зладзіў чарговы эксперымент і папрасіў варажбітку на картах Таро і спецыяліста ў рунах даць свае прадказанні, якім будзе лета ў Беларусі. А потым параўналі іх прагнозы з тым, што навешчавалі нам сіноптыкі.