Analityka

«Кожны беларус у зоне рызыкі». Каго ў Беларусі могуць асудзіць за «здраду дзяржаве»?

Пратэстовец трымае сімвалічныя папяровыя турэмныя краты, якія сімвалізуюць беларускае насельніцтва ў турмах і адсутнасць свабоды ў Беларусі.
Пратэстовец трымае сімвалічныя папяровыя турэмныя краты, якія сімвалізуюць беларускае насельніцтва ў турмах і адсутнасць свабоды ў Беларусі. Кракаў, Польшча. 9 жніўня 2022 года. Фота: Artur Widak / NurPhoto via Getty Images

У Беларусі за апошнія два тыдні асудзілі за «здраду дзяржаве» на вялізныя тэрміны трох працаўнікоў медыя. Колішняму галоўнаму рэдактару баранавіцкай газеты Intex-Press далі 14 гадоў калоніі, ягонаму намесніку Андрэю Пакаленку – 12, журналісту Паўлу Дабравольскаму – 9. За што сёння ў нашай краіне могуць асудзіць па гэтым артыкуле і хто ў зоне рызыкі? Тлумачаць намеснік старшыні БАЖ, юрыст Алег Агееў і юрыст «Вясны» Павел Сапелка.