Naviny

Двух былых кіраўнікоў баранавіцкай газеты Intex-Press асудзілі за «здраду дзяржаве»

Андрэй Пакаленка і Уладзімір Янукевіч
Былыя кіраўнікі баранавіцкага навінавага парталу BAR24, а раней – незалежнай газеты Intex-Press Андрэй Пакаленка і Уладзімір Янукевіч. Калаж: БАЖ

У Берасцейскім абласным судзе 26 лютага 2026 года абвясцілі прысуд былым кіраўнікам баранавіцкага навінавага парталу BAR24, а раней – незалежнай газеты Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і Андрэю Пакаленку, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.