Gistoryi

«Пакуль Пачобут у турме, не можа быць змякчэння санкцыяў». Вялікая размова з еўрадэпутаткаю Малгажатай Гасеўскай

Малгажата Гасеўска
Кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламенту ў сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўска ў сваім офісе. Варшава, Польшча. 18 лютага 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Малгажата Гасеўска, польскі палітык, віцэ-маршалак Сейму VIII і IX скліканняў, дэпутатка Еўрапейскага парламенту X склікання, старшыня Дэлегацыі Еўрапейскага парламенту ў сувязях з Беларуссю, у мінулым і ў гэтым годзе брала ўдзел у кожным судовым пасяджэнні ў Варшаве, што датычыла беларусаў, якім пагражала перадача з Польшчы ў Літву ў межах Дублінскага рэгламенту. «Белсат» пагутарыў з дэпутаткаю пра цікавасць да нашае краіны, падтрыманне беларускіх уцекачоў, шляхі развязання «дублінскай праблемы», а таксама пра вызваленне палітычных зняволеных.