Merkavanni

Мікола Статкевіч сам будзе вызначаць

Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч збірае сваіх прыхільнікаў на Кастрычніцкай плошчы перад маршам пасля штогадовага святкавання Дня незалежнасці. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2017 года. Фота: Dan Kitwood / Getty Images

Вестка пра вызваленне Міколы Статкевіча і Наталлі Левай была выключна радаснай, і яна ўсё роўна застаецца радаснаю, не зважаючы на тое, што ў ёй столькі горычы. Гэтым разам улады зрабілі выключэнне, і гэтых людзей не выкінулі з краіны. Аднаго выпусцілі пасля перанесенага інсульту ў стадыі рэабілітацыі, а цяжарную адпусцілі дадому нараджаць пасля зневажальнай працэдуры «пакаяннага» відэа.