Kamentar

«Ты патрэбны Беларусі!» – людзі цешацца вызваленню Статкевіча, але непакояцца за ягонае здароўе

Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч. Менск, Беларусь. Вясна 2020 года. Фота: Uladz Hrydzin / Svaboda.org

Мікола Статкевіч цаной свайго здароўя дамогся права быць на волі ў сваёй краіне – пра гэта беларусы нямала пішуць у сацсетках. Радасць, як напісаў Алесь Бяляцкі, з горкім прысмакам. «Белсат» пераказвае, што кажуць пра вызваленне лідара Народнай грамады, які трапіў за краты яшчэ да пачатку пратэстаў 2020 года і адмовіўся пакідаць Беларусь у мінулым верасні.