26 красавіка на плошчы Дэфіляд у Варшаве адбыўся мітынг-рэквіем да 39-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы. Арганізатары акцыі кажуць, што і праз амаль 40 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС беларусы маюць шмат нагодаў выходзіць і не маўчаць: «Супраць волі людзей пабудавалі новую АЭС, супраць волі людзей завезлі ў краіну чужую ядравую зброю… І мы выходзім, каб сказаць «Не!» гэтаму сцэнару». «Белсат» пабываў на акцыі.