Gistoryi

«Самая важная мапа ў гісторыі Беларусі». Ініцыятыва «Maldzis» набыла Радзівілаўскую карту 1613 года

Радзівілаўская мапа ВКЛ 1613 года набытая ініцыятывай «Maldzis». 30 студзеня 2025 года. Варшава, Польшча. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Радзівілаўская мапа ВКЛ 1613 года, набытая ініцыятывай «Maldzis». 30 студзеня 2025 года. Варшава, Польшча. Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Ініцыятыва «Maldzis» працягвае вяртаць беларусам іх гістарычную спадчыну. Летась у межах ініцыятывы быў набыты Трэці Статут ВКЛ 1588 года, а на пачатку 2025 года ў Варшаву прывезлі Радзівілаўскую карту ВКЛ 1613 года. Беларусы купілі яе на аўкцыёне ў Вільні. Пра тое, чаму гэты набытак такі важны для нас, распавялі «Белсату» сузаснавальнікі «Maldzis» сацыёлаг Рыгор Астапеня і былы кіраўнік амбасады Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч.