Gistoryi

«Не тая, пра якую марылі, але новая Беларусь ужо існуе». Павел Мацукевіч – пра тое, чаму трэба займацца культурнай дыпламатыяй

Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй і былы дыпламат Павал Мацукевіч. Варшава, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй і былы дыпламат Павал Мацукевіч. Варшава, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат

З былым кіраўніком амбасады Беларусі ў Швейцарыі Паўлам Мацукевічам сустракаемся на антрэсолі «Вітрына Усходнееўрапейскага дому» ў Варшаве – пагутарыць і пагартаць Трэці Статут ВКЛ 1588 года, набыты для Беларусі ў межах ініцыятывы «Maldzis». Адкрываем тытульную старонку…