Gistoryi

«Зрабіў перадвыбарчую агітацыю для Лукашэнкі!» У Варшаве паказваюць «30 гадоў дыктатуры ў 30 постарах» Артура Вакарава

Адкрыццё выставы плакатаў «‎30 гадоў дыктатуры ў 30 постарах»‎ знакамітага беларускага дызайнера Артура Вакарава. Варшава, Польшча. 21 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
Адкрыццё выставы плакатаў «‎30 гадоў дыктатуры ў 30 постарах»‎ знакамітага беларускага дызайнера Артура Вакарава. Варшава, Польшча. 21 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

Выстава вядомага беларускага дызайнера Артура Вакарава «30 гадоў дыктатуры ў 30 постарах» нарэшце трапіла ў Варшаву. Адкрыццё праекту адбылося 21 студзеня ў Музеі Вольнай Беларусі – у дзень, калі ў РБ стартавала датэрміновае галасаванне ў так званых прэзідэнцкіх выбарах. «Атрымалася, што я зрабіў дармовую перадвыбарчую агітацыю для Лукашэнкі», – жартуе Артур Вакараў. «Белсат» пабываў на адкрыцці экспазіцыі.