У студзені 2025 года пабачыць свет новая кніга беларускага пісьменніка і журналіста Аляксандра Чарнухі – «Гвалт». У шчырай размове з «Белсатам» аўтар кажа, што гэтая кніжка – «для ўсіх і кожнага», бо фіксуе тое, што адбываецца з намі і вакол нас. Чарнуха стварае сусвет, у якім ахвяра адначасова ёсць гвалтаўніком, а за нявіннае жаданне «умяць халадцу з падсмажанай бульбачкай» могуць пагрукаць у дзверы сярод ночы…