19 снежня Уладзімір Пуцін казаў нашмат на сваёй «прамой лініі», прысвечанай вынікам 2024 года. У тым ліку прапанаваў «памерацца» узбраеннямі: ударыць расейскай ракетай «Орешник» па густанаселенай сталіцы Украіны, і паглядзець, што будзе.
«Хай вызначаць нейкі аб'ект для паразы, скажам, у Кіеве, засяродзяць туды ўсе свае сілы СПА і Пра, а мы нанясем туды ўдар «Орешником» і паглядзім, што будзе. Мы да такога эксперыменту гатовыя […] Правядзем такі эксперымент, такі тэхналагічны дуэль і паглядзім, што атрымаецца. Цікава. Думаю, што будзе карысна і для нас, і для амерыканскага боку», – сказаў Пуцін.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў гэты час быў на прэс-канферэнцыі ў Брусэле, дзе яму перадалі прапанову задаволіць «высокатэхналагічную дуэль XXI стагоддзі».
«Вы бачыце з кім мы маем справу? Сёння «таварышч з Крамля» сказаў, што Расея прапануе тэхналагічны дуэль. Кажа: «Мы ўдарым кудысьці па Кіеве «Орешником», а яны няхай паставяць супрацьпаветраную абарону. Ну і паглядзім, што будзе». І вы лічыце, што гэта адэкватны чалавек? Проста адмарозкі», – перадае словы Зяленскага «Украінская праўда».
Таксама прэзідэнт Украіны напісаў потым у сваім твітары: «Людзі гінуць, я яму цікава...Даўба*б».
Тэса Анэйда belsat.eu