рэпартаж

«Пад пільным вокам канваіраў». Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам

Прэзентацыя кнігі «кнігу вершаў «Мир о тебе» Юліі Чарняўскай у рамках фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Варшава, Польшча, 17 Лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Прэзентацыя кнігі вершаў «Мир о тебе» Юліі Чарняўскай у рамках фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Варшава, Польшча, 17 Лістапада 2024 года. Фота: Белсат

Пісьменніца, культуролаг і былая палітзняволеная Юлія Чарняўская прэзентавала 17 лістапада ў Варшаве сваю кнігу вершаў «Мир о тебе», створаную пад хатнім арыштам у Менску ў 2021 – 2022 гадах. Паэтычны зборнік аўтарка прысвячае светлай памяці свайго мужа Юрыя Зісера, якога не стала ў 2020-м. Прэзентацыя адбылася ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».