15 лістапада ў Варшаве адкрыўся фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova». Чатыры дні, чатыры пляцоўкі, больш за 50 імпрэзаў – кніжных прэзентацыяў, дыскусіяў, размоваў, майстар-класаў і тэатральных пастановак. Куратарка фестывалю ў Варшаве Марына Казлоўская на адкрыцці «Прадмовы» ў Музеі вольнай Беларусі выказала спадзяванні, што «гэтыя чатыры дні дапамогуць беларусам адчуць блізкасць адно да аднаго». «Белсат» пабываў на першай дыскусіі – «Доўгая дарога ад Быкава».
рэпартаж
«Беларусь сустракаецца з Беларуссю». У Варшаве адкрыўся фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova»