Як чыноўнікі кінулі Лукашэнку на 6,55 млн рублёў і навошта «беларускі YouТube»? Няўжо толькі ў Беларусі чыста на вуліцах? Што такое квантавы інтэрнэт і другая Вялікая Кітайская сцяна? Глядзіце «Навіны з будучыні».
Беларусь кінула выклік найбуйнейшай у свеце відэаплатформе – YouТube. Чыноўнікі ўжо пахваліліся гэтым дасягненнем, але што беларусы атрымалі за 6,55 млн рублёў?
Мы параўналі: замежная відэаплатформа дазваляе карыстальнікам запампоўваць сваё відэа, праглядаць чужое, ацэньваць, каментаваць і дзяліцца відэа, у айчыннай жа можна глядзець толькі тое, што стварылі прапагандысты. У YouТube аўтары могуць зарабляць на рэкламе, падпісках і ахвяраваннях ад гледачоў. На абедзвюх платформах магчымыя жывыя трансляцыі, але калі мы заходзілі на беларускую старонку, гэтая функцыя… не працавала. І ці запрацуе?
Таксама глядзіце ў праграме Вольгі Старасцінай «Навіны з будучыні»:
- Што такое квантавы інтэрнэт?
- Яшчэ адна Вялікая Кітайская сцяна
- Як у Нямеччыне людзі зарабляюць на сонечнай энергіі?
- Суперкасцюм для плавання
- Чысціня ў Беларусі і Даніі
- Праблема харчавання: як яе развязваюць у Сінгапуры
Больш «Навінаў з будучыні» глядзіце на канале «Belsat Life».
BB belsat.eu