навіны

Што такое фанфляцыя і пры чым тут Беёнс і Тэйлар Сўіфт?

Спявачкі Тэйлар Сўіфт і Беёнс. Фота: Associated Press / East News
Спявачкі Тэйлар Сўіфт і Беёнс. Фота: Associated Press / East News
podpis źródła zdjęcia

Тэрмін «фанфляцыя» з’явіўся прыкладна год таму і мае на ўвазе падвышэнне выдаткаў на забавы насуперак агульнаму павышэнню коштаў. «Белсат» распавядае, што гэта за тэрмін і адкуль ён прыйшоў.

«Funflation» – новы эканамічны тэрмін, які апісвае паводзіны людзей, супрацьлеглыя звыклым падчас інфляцыі: яны пачынаюць павялічваць свае выдаткі на забаўкі, а не скарачаць.

Гэта значыць, калі гістарычна людзі звычайна скарачалі свае «хацелкі» і нават неабходныя выдаткі падчас падвышэння ўзроўню коштаў, то нядаўна тэндэнцыя змянілася. Зараз кошты растуць, а людзі не менш (а то і больш) марнуюць грошы на дарагія і прыемныя ўражанні – канцэрты, падарожжы і рэстараны.

Узнікненне тэрміну не выпадкова супала з пачаткам леташніх тураў двух супер-зорак: «The Eras» Тэйлар Сўіфт і «Renaissance» Беёнс. Менавіта тады выявілася, што людзі гатовыя плаціць неверагодныя грошы (больш як некалькі тысяч долараў) і нават браць крэдыты на квіткі, каб трапіць на канцэрт любімага выканаўцы. Раўналежна прыхільнікі спявачак марнавалі час на гатэлі, кавярні і забаўкі, што часам нават прыводзіла да падвышэння ўзроўня інфляцыі ў турыстычнай галіне (для гэтага тэрміну нават з'явілася асобная назва – «сўіфтаноміка»).

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фанаты амерыканскай спявачкі Тэйлар Сўіфт перад яе канцэртам у Варшаве, Польшча. 1 жніўня 2024 года. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фанаты амерыканскай спявачкі Тэйлар Сўіфт перад яе канцэртам у Варшаве, Польшча. 1 жніўня 2024 года. Фота: Белсат

Улетку «фанфляцыя» прыкметная мацней за ўсё, але гэта не толькі летняя з'ява – узімку таксама нямала забаў.

У чым прычыны «фанфляцыі»? Некаторыя называюць гэтую з'яву «выдаткамі з помсты» – імкненнем нагнаць той час, які адабраў каранцін праз COVID. Напрыклад, у многіх усё яшчэ ёсць ашчаджэнні, назапашаныя ў выніку пандэміі, або за апошні год іх заработная плата рэзка вырасла, і там ужо не так важна, што адбываецца з інфляцыяй.

Але шмат эканамістаў лічаць феномен «фанфляцыі» перабольшаным, адзначаючы, што ён існаваў і да тураў Тэйлар Сўіфт з Беёнс. Вялікай небяспекі ён не ўяўляе: калі чалавек хоча зэканоміць на прадуктах, каб купіць квіток на канцэрт – гэта яго справа. Псіхалагічна людзі гатовыя заплаціць высокую цану за добрыя адчуванні і ўспаміны. 

Галоўнае не ўпадаць у крайнасць «згарэў хлеў – горы і хата» і не марнаваць велізарныя сумы (ці нават браць крэдыты) на забаўкі, якія выходзяць далёка за рамкі вашага бюджэту.

Тэса Анэйда / ІР, «Белсат»

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10