Беларусы сталі менш купляць «Geely». У траўні аўтарынак вярнуўся да паказнікаў 2021 года
12.06.2024, 09:00
Geely SC7. (Фота: av.by)
podpis źródła zdjęcia
Назіраецца агульны спад актыўнасці пакупнікоў.
Аўтамабільная асацыяцыя БАА апавяла пра трэнды на беларускім аўтамабільным рынку ў канцы вясны 2024 года. Сярод іх – спад актыўнасці пакупнікоў і агульнае прасяданне рынку.
Geely SC7. (Фота: av.by)
Паводле БАА, дылерскія продажы новых аўтамабіляў у траўні склалі 3744 адзінкі, што ўдвая перавышае вынікі аналагічнага перыяду мінулага года.
У параўнанні з красавіком узровень продажаў знізіўся на 5,6 %.
,,
«Гэта не найлепшы паказнік з пункту гледжання сезоннасці. У мінулым годзе, як і ў 2017–2018 гадах, паказнікі траўня былі вышэйшыя за красавіцкія, у 2019 і 2021 гадах – ніжэйшыя. Але ў даным выпадку гэта, хутчэй, прыватная праблема дэфіцыту аўтамабіляў у брэндатрымальнікаў і павялічанай колькасці выходных дзён на працягу месяца», – адзначыў Сяргей Самойла, выканаўчы дырэктар аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М», сябра рады БАА.
У структуры рынку працягваюцца змены. У траўні аселі класы З і SUV B, разам з тым, вырасла доля класу B. Некаторае ажыўленне заўважнае і ў класе лёгкай камерцыйнай тэхнікі.
Увесь рынак Рэспублікі Беларусь умоўна можна падзяліць на наступныя тры складнікі, паводле Сяргея Самойлы:
,,
«Першы сегмент – гэта марка «Geely» (разам з «BelGee»), якая дамінуе на рынку не першы год. У 2024-м назначылася памяншэнне долі продажаў брэнду, аднак зніжэнне стаўкі крэдытавання на седаны можа змяніць стан рэчаў у чэрвені».
Другі сегмент – «новыя» кітайскія брэнды, якія з’явіліся на рынку ў 2022–2024 гадах і працягваюць зʼяўляцца ды займаць пэўную, хоць пакуль і не самую значную, долю рынку, зазначае сябра рады БАА.
Трэці – сегмент традыцыйных брэндаў, доля якіх скарацілася за перыяд 2021–2023 гадоў, але стабілізавалася сёлета.
«У цэлым у траўні рынак наблізіўся паводле ўзроўню продажаў да паказнікаў 2021 года. Са студзеня да траўня продажы склалі амаль 16 тысяч аўтамабіляў, што ў 2,3 разу больш, чымся за аналагічны перыяд мінулага года», – рэзюмуе Самойла.