Паверыць у Бога ў камеры: чаму беларускія вязні не давяраюць нават царкве
18.07.2024, 05:00
Калаж: Аліса Ганчар / Белсат
podpis źródła zdjęcia
Чаму вязні асцерагаюцца нават пытанняў веры.
У Бабруйскай ПК № 2 прайшоў экзамен па багаслоўі, але да яго амаль ніхто не дайшоў. Мы пастанавілі разабрацца, як у месцах зняволення ставяцца да рэлігіі і святароў.
Калаж: Аліса Ганчар / Белсат
Нядаўна выданне Бабруйская Епархія напісала: «У бабруйскіх папраўчых установах прайшоў комплексны іспыт па заканчэнні курсаў багаслоўя, арганізаваны Жыровіцкім праваслаўным манастыром. Вязні, якія паспяхова здалі тэст, атрымаюць сертыфікат аб праходжанні багаслоўскага навучання».
Гаворка пра курс багаслоўя, які правялі ў межах праекту «Праваслаўе ў дапамогу вязням». Навучанне курсу праходзіла дыстанцыйна і складалася з лекцыяў па асновах праваслаўнай веры, якія праз «Zoom» чыталі выкладнікі Менскай духоўнай семінарыі, а падключыцца да яго па дазволе кіраўніцтва ДВП МУС было дазволена ўсім беларускім папраўчым калоніям.
Больш за ўсё ў гэтай навіне чапляе нават не думка пра тое, што вязням рабіць з сертыфікатам аб праходжанні навучання, а тое, што да іспыту дайшлі ўсяго тры (!) асобы.
Калаж: Аліса Ганчар / Белсат
І гэта з улікам таго, што ва ўмовах заключэння шмат хто мае патрэбу ў падтрыманні і духоўным стрыжні. Гэта значыць, што тэарэтычна такі курс сапраўды можа быць даволі запатрабаваны, дый афіцыйна вернікамі ў Беларусі сябе лічаць больш за 60 % грамадзянаў. Тады што пайшло не так? Спрабуем разабрацца, з якой прычыны вязні асцерагаюцца нават пытанняў веры.
Здзекі з вязняў і асаблівае стаўленне да палітычных
Бабруйская папраўчая калонія № 2 лічыцца адною з самых вялікіх у Беларусі. Адначасова ў ёй застаюцца больш за 2000 вязняў. Яшчэ да падзеяў 2020-га ў ёй незаконна ўтрымлівалі кандыдата на прэзідэнцтва на выбарах 2010-га Андрэя Саннікава, палітвязняў Андрэя Пратасеню, Сяргея Казакова… У 2012–2014 гадах тэрмін тут жа адбываў цяперашні нобэлеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. 20 лютага 2024 года ў Менскай раённай лякарні памёр 63-гадовы палітвязень Ігар Леднік, якога ў ПК № 2 давялі да смерці.
Былы палітвязень Аляксей Галоўкін, які вызваліўся з ПК№2 увосень 2023 года, у інтэрв’ю «Нашай Ніве» сцвярджае, што толькі пры ім было больш за 10 смерцяў зняволеных.
Што датычыць кіраўніцтва калоніі, то для палітычных вязняў, са словаў былых зняволеных, з якімі нам даводзілася размаўляць, там здольныя стварыць умовы рэальных катаванняў. Адпаведна людзі ў такіх умовах вымушаныя ў першую чаргу выжываць.
Святары нярэдка супрацоўнічаюць з кіраўніцтвам калоніяў
«У турме шмат вернікаў, і патрэба ў малітве і царкве там сапраўды ёсць, але людзі настолькі напалоханыя, што пайсці і спавядацца на тэрыторыі ПК да святара альбо на курсы багаслоўя – гучыць як трызненне», – зазначае былы палітычны вязень Дзяніс, які таксама прайшоў у ПК праз катаванні.
На працягу двух гадоў зняволення яго з надуманых прычынаў адпраўлялі ў ШІЗА шэсць разоў. Паводле суразмоўцы, ва ўмовах зняволення што псіхолагаў, што святароў успрымаюць як супрацоўнікаў гэтай установы:
«Аднойчы нам чытаў лекцыю псіхолаг. Мы на яе пайшлі, бо… нам сказалі ісці. Я слухаў яго і думаў: як камусьці можа стукнуць у галаву пайсці да псіхолага, які носіць уніформу і пагоны. Неяк нават спытаў у яго пра гэта. Ён проста развёў рукамі і сказаў: «Ну, вось так…» Тое ж і пра святароў. Калі мой сукамернік збіраўся ў турме хрысціцца, яго строга папярэдзілі, каб ён не распавядаў бацюшку ніякіх падрабязнасцяў, звязаных з крымінальнай справай. Існуе турэмнае правіла: «Усё, што ведае святар, аўтаматычна ведае і аператыўнік». І мы ў гэтым пераконваліся. Быў выпадак, калі хлопец пайшоў на споведзь у святыню на тэрыторыі ПК. У яго быў вельмі дрэнны стан. Пакуль ён адбываў несправядлівае пакаранне, на волі ў яго памерла маці, а потым і распалася сям’я. Яму жыць не хацелася. А праз дзень яго кінулі ў ШІЗА за тое, што ён падчас гэтай споведзі распавёў. У нармальным чалавечым жыцці споведзь – гэта сакрамэнт, але ў турме гэта не так. Я нават упэўнены, што святар не наўмысна гэтага хлопца здаў. Упэўнены, што яго выклікалі і прымусілі падзяліцца «некаторай інфармацыяй». Есць таксама меркаванне, што там усталяванае праслухоўванне».
Парушэнне заканадаўства і правоў вернікаў
Артыкул 12 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Беларусі гарантуе вязням свабоду веравызнання. Гэта значыць, што зняволеным «дазваляецца аднаасобна або супольна з іншымі асуджанымі» вызнаваць, выказваць і распаўсюджваць любую веру і «браць удзел у правядзенні рэлігійных культаў, рытуалаў і абрадаў, не забароненых законам».
На справе, каб узмацніць ціск на палітзняволеных жанчын у Гомельскай калоніі, летась некалькім з іх забаранялі наведваць царкву і прычашчацца.
Мы прыводзім толькі адзінкавыя прыклады, насамрэч іх шмат, і іх маніторынгам з 2020 года займаецца сайт «Царква і палітычны крызіс у Беларусі».
Правілы нутранога распарадку папраўчых установаў (Дадатак № 3, п. 17) прадугледжваюць, што вязні могуць мець пры сабе прадметы культу, вырабленыя з некаштоўных металаў. Але, напрыклад, у палітвязня Мікіты Емяльянава ў Магілёўскай турме № 4 сканфіскавалі нават ружанец, які вернік атрымаў для малітвы падчас пастырскага візіту з боку дапаможнага біскупа Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага.
Таксама беларускім вязням дазваляецца мець пры сабе і карыстацца рэлігійнаю літаратураю. Пра гэта гаворыць Закон аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыяў, а таксама арт. 10 Закону аб парадку і ўмовах утрымання асобаў пад вартаю. На практыцы вядомае і зафіксаванае мноства выпадкаў парушэнняў: да прыкладу, адміністрацыя СІЗА № 4 у Магілёве адмовіла палітычным вязням падпісацца на штомесячную газету Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі, хоць яна фігуруе ў каталогу выданняў, якія распаўсюджваюцца праз паштовае аддзяленне.
Правілы для вязняў, якія адбываюць пакаранне ў турмах, адзначаюць, што яны могуць мець культавыя збудаванні. Аднак правілы не ўтрымліваюць гарантыяў свабоды рэлігіі або перакананняў для зняволеных. Дарэчы, да сёння Каталіцкі Касцёл не мае ніводнай капліцы на тэрыторыі пенітэнцыярных установаў у Беларусі.
Паводле законаў, «дзеля надання духоўнай дапамогі да асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай, на іхную просьбу і з дазволу асобы або органу, які вядзе крымінальны працэс, дапускаецца запрашэнне службоўцаў рэлігійных культаў».
У рэальнасці, чакаючы суда ў Следчай турме № 1 Менску да красавіка 2021 года, палітвязень Павел Севярынец пісьмова прасіў пра візіт праваслаўнага святара як мінімум пяць разоў, а ягоная жонка прасіла пра такі візіт тройчы. Але за 9 месяцаў яго так і не дазволілі. Толькі пасля вынясення прысуду суддзя дазволіў праваслаўнаму святару наведаць Севярынца ў Магілёўскай турме № 4. Пры гэтым паміж святаром і Паўлам была шкляная перагародка, а гаварыць яны былі вымушаныя праз тэлефон. Прычасціцца або паспавядацца вязень у такіх умовах не мог. Гэтак жа, да прыкладу, зрабілі і з Вольгаю Залатар, якая ў зняволенні прасіла пра сустрэчу з каталіцкім святаром, але ёй адмовілі.
У Беларусі праваслаўным святарам забаранілі маліцца за палітычных вязняў, шмат хто з святароў, хоць царква і аддзеленая ад дзяржавы, пайшоў на гэта.
Вось што пра гэта ў сваім інтэрвʼю радыё «Свабода» апавёў арцыбіскуп Арцемій, якога адправілі ў адстаўку «на заданне дзяржавы».
,,
«Пасля жнівеньскіх закалотаў ідзе ўсеагульная чыстка. Улады ездзяць па епархіях, выступаюць там. Нават я чуў, што іх просяць не маліцца за зняволеных. Такія малітвы забароненыя, каб нідзе не было ні найменшага іншадумства. А паколькі просьбы ўлады нельга ўспрымаць інакш як загад, то ў Беларусі цяпер дзеіць фактычная забарона на малітвы за палітычных вязняў».
Таксама са словаў былога арцыбіскупа, святары, якія наведвалі калоніі і турмы ды хоць неяк падтрымлівалі вязняў, у далейшым таксама зазнавалі рэпрэсіі, пасля чаго шмат хто пачаў супрацоўнічаць з уладамі.
У паведамленні пра тое, што прадстаўнікі беларускага духавенства не раз выказваліся на падтрыманне вайны ва Украіне і збіралі дапамогу, шмат каму хацелася не верыць максімальна доўга. У лютым гэтага года зʼявіўся беспасярэдні доказ. Прапагандысты распаўсюдзілі відэа з расейскімі жаўнерамі на Данбасе, якія дзякуюць за дапамогу праваслаўным беларускім манастырам. Раней было вядома, што грошы на дапамогу агрэсарам актыўна збіраюць Свята-Елісавецінскі манастыр і жаночы манастыр у Горадні пад кіраўніцтвам вядомай ігуменні Гаўрыілы.
Цяпер жа, паводле расейскіх вайскоўцаў, стала вядома, што агрэсараў падтрымліваюць Лаўрышаўскі манастыр каля Наваградку, а таксама Жыровіцкі манастыр, які, дарэчы, і ініцыяваў курсы багаслоўя ў калоніях і турмах краіны.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.