news
Агляд

Дзе таннейшыя абрыкосы, а дзе півоні? Схадзілі на рынкі Менску, Варшавы, Вільні, Кіева і Тбілісі

А таксама паглядзелі на сярэднія заробкі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Грузіі.
23.05.202412:22

«Белсат» паглядзеў на цэны сезонных прадуктаў у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі, а таксама на сярэднія заробкі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Грузіі.

Прадавец на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні. 19 траўня 2024 года. Вільня, Літва.
Фота: Белсат

Маладая бульба на Камароўскім рынку ў Менску ўжо па прымальных цэнах, на абрыкосы цэннік надзіва прывабны. Але клубніцы ў сярэднім быццам крыху падаражалі, а цэны на півоні непрыемна здзіўляюць у параўнанні з польскімі. Ды і тое добра: у Тбілісі півоні яшчэ адшукай!

Параўноўвалі цэны на сезонныя прадукты – такія, па якія варта ісці на рынкі проста зараз – на рынках у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі. Лічылі цэны на кілаграм агуркоў, маладой бульбы і клубніцаў; 100 грамаў кропу, пятрушкі і зялёнай цыбулі; пучок радыскі (у ім мае быць каля 300 грамаў, але з дакладнай вагой – як пашчасціць) і адну кветку півоні.

Статыстыка

Цэны на рынках Беларусі, Грузіі, Літвы, Польшчы і Украіны. 22 траўня 2024 года. Выява і
звесткі: Белсат. Эмодзі: OpenMoji, CC BY-SA 4.0

Для аналізу бралі мінімальныя цэны на прадукты прыстойнай якасці. Напрыклад, клубніцы на менскай Камароўцы бываюць і за 10 рублёў, і за 20, але найчасцей ужо за 15. Спаржу дзесьці прадаюць з цэннікамі за пучок, а дзесьці, як на Камароўцы, за 1 кг – лічым, што ў пучку траціна кілаграма, дзелім цану на тры.

Цэны трэба суадносіць з заробкамі. Самыя свежыя лічбы сярэдняга налічанага заробку (да вынятку падаткаў і збораў) у пераліку на беларускія рублі паводле курсу Нацыянальнага банку Беларусі такія:

Беларусь – 2161,1 рубля (звесткі за сакавік-2024);

Польшча – 6893,61 рубля (8409 злотых, звесткі за люты-2024);

Літва – 7360,95 рубля (2110 еўраў, звесткі за IV квартал 2023 года);

Украіна – 1361,51 рубля (16 836,84 грыўні, звесткі за снежань 2023 года);

Грузія – 2480,37 рубля (2044,5 лары, звесткі за IV квартал 2023 года).

Такім чынам, наш набор прадуктаў можна купіць 43 разы на беларускі сярэдні заробак «бруднымі», 113 разоў – на польскі, 93 разы – на літоўскі, 22 разы – на ўкраінскі, 82 разы – на грузінскі.

Рынак Шэмбэка ў Варшаве

Абрыкосы на рынку Шэмбэка. Варшава, Польшча. 18 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Агуркі на рынку Шэмбэка. Варшава, Польшча. 18 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Маладая бульба на рынку Шэмбэка. Варшава, Польшча. 18 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Клубніцы на рынку Шэмбэка. Варшава, Польшча. 18 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Півоні на рынку Шэмбэка. Варшава, Польшча. 18 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Пучок радыскі на рынку Шэмбэка. Варшава, Польшча. 18 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Спаржа на рынку Шэмбэка. Варшава, Польшча. 18 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Зялёная цыбуля на рынку Шэмбэка. Варшава, Польшча. 18 траўня 2024 года.
Фота: Белсат

Кальварыйскі рынак у Вільні

Абрыкосы на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 19 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Агуркі на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 19 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Бульба на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 19 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Клубніцы на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 19 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Півоні на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 19 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Радыска на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 19 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Спаржа на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 19 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Цыбуля на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 19 траўня 2024 года.
Фота: Белсат

Дэзерцірскі рынак у Тбілісі

Абрыкосы на рынку ў Тбілісі, Грузія. 17 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Агуркі на рынку ў Тбілісі, Грузія. 17 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Бульба на рынку ў Тбілісі, Грузія. 17 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Клубніцы на рынку ў Тбілісі, Грузія. 17 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Радыска на рынку ў Тбілісі, Грузія. 17 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Спаржа на рынку ў Тбілісі, Грузія. 17 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Цыбуля на рынку ў Тбілісі, Грузія. 17 траўня 2024 года.
Фота: Белсат

Левабярэжны рынак у Кіеве

Абрыкосы на Левабярэжным рынку ў Кіеве, Украіна. 20 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Агуркі на Левабярэжным рынку ў Кіеве, Украіна. 20 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Маладая бульба на Левабярэжным рынку ў Кіеве, Украіна. 20 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Клубніцы на Левабярэжным рынку ў Кіеве, Украіна. 20 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Півоні на Левабярэжным рынку ў Кіеве, Украіна. 20 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Радыска на Левабярэжным рынку ў Кіеве, Украіна. 20 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Спаржа на Левабярэжным рынку ў Кіеве, Украіна. 20 траўня 2024 года.
Фота: Белсат
Зялёная цыбуля на Левабярэжным рынку ў Кіеве, Украіна. 20 траўня 2024 года.
Фота: Белсат

Камароўскі рынак у Менску

Мы не можам гэтага паказаць з увагі на бяспеку нашых журналістаў: у Беларусі пераследуюць працаўнікоў незалежных медыяў – і ўжо не проста штрафуюць, а садзяць за краты. Таму «шпіёнілі» за радзімай праз сацыяльныя сеткі і каментары ў іх.

Hавiны
Нацбанк назваў вінаватых у росце цэнаў у Беларусі
2024.05.04 09:47

belsat.eu