Расейская армія нанесла ўдар па тэлевежы ў Харкаве


Падчас чарговай паветранай атакі расейскія войскі нанеслі ракетны ўдар па тэлевежы ў Харкаве. У сеціве публікуюць кадры, на якіх бачна, што верхняя частка вежы абрынулася.

Следчы ўкраінскай паліцыі аглядае абломкі Харкаўскай тэлевежы пасля расейскага ўдары па вежы на ўскраіне Харкаву, Украіна. 22 красавіка 2024 года.
Фота: Sergey Bobok / AFP / East News

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведамляе, што расейцы нанеслі ўдар па тэлевізійнай інфраструктуры ў Харкаве. Цяпер у горадзе ёсць перабоі з сігналам лічбавага тэлебачання.

«Падчас трывогі супрацоўнікі знаходзіліся ў сховішчы. Чалавечых ахвяраў няма», – дадаў Сынегубаў.

Харкаўская абласная пракуратура паведамляе, што, паводле папярэдніх звестак, удар па быў нанесены авіяцыйнай ракетаю Х-59. Распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «парушэнне законаў і звычаяў вайны».

Медыі таксама публікуюць кадры абломкаў тэлевежы.

Вышыня вежы складала 240 метраў, яна была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1981 годзе.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў