Мігранты з боку Беларусі паранілі камянямі польскага вайскоўца


У ноч з 18 на 19 красавіка ў памежнай зоне на мяжы з Беларуссю адбыўся інцыдэнт, у выніку якога быў паранены жаўнер Збройных сілаў Польшчы. Пра гэта паведамілі ў Галоўным камандаванні ЗС. 

Польскі вайсковец.
Фота: Dowództwo Generalne / X

Як адзначаецца, пешы патруль, які выконваў задачы ў складзе вайскова-аператыўнай групы «Падляшша», закідалі камянямі мігранты з Беларусі.

Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце заявіла пра павелічэнне плыні мігрантаў, якія робяць агрэсіўныя спробы перасекчы беларуска-польскую мяжу. Паводле яе, гэта атака, якую арганізаваў беларускі рэжым.

Са словаў міністаркі, апошнім часам на літоўска-беларускай мяжы назіраліся толькі адзінкавыя выпадкі незаконнага пераходу мяжы.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў