Зігмар Габрыель

Лукашэнка не паехаў у Брусель, бо Мэркель адмяніла сустрэчу
Сённяшні саміт «Усходняга партнёрства» можна лічыць адным з самых паспяховых. Гэтак міністр замежных справаў Беларусі ацаніў сустрэчу ў Бруселі, якая сабрала за адным сталом лідараў не толькі краінаў-чальцоў ініцыятывы, але і сярод іншага найбагацейшых краінаў Еўразвязу. На саміце ў чарговы раз прасоўвалася тэорыя афіцыйнага Менску пра Беларусь, як «мост паміж светамі», але ніяк не ворагаў Еўропы. Ці дало плён?
24.11.2017
Еўразвяз хоча, а «бацька» не прыедзе. Баіцца Расеі?
Псіхалагічная перамога Лукашэнкі – гэтак пра асабістае запрашэнне кіраўніка Беларусі ў Брусель выказваліся апошні месяц адмыслоўцы. Бо нават, нягледзячы на «мяккія рэпрэсіі», Еўропа хоча дыялогу з Менскам. Але пасля паўтара месяцу развагаў, кіраўнік краіны вырашыў з заходнімі палітыкамі не сустракацца. Чаму?
21.11.2017
Апазіцыя ў шоку ад сяброўства Беларусі ды Еўразвязу
Аляксандр Лукашэнка, як какетка, думае. Міністр замежных справаў Нямеччыны ўпершыню за больш як дваццаць гадоў з візітам у Беларусі. І Зігмар Габрыель хацеў бы бачыць Аляксандра Лукашэнку на саміце «Усходняга партнёрства» у Бруселі на наступным тыдні. Пакуль у сталіцы адбыўся Менскі форум, прысвечаны, уласна, дачыненням Беларусі з Аб’яднанай Еўропаю. Але адказу пакуль няма. Менск трымае інтрыгу, хто ж зʼявіцца на саміце ў Бруселі. А эксперты кажуць, Аляксандр Рыгоравіч, трэба ехаць.
17.11.2017
5 гадоў дэсанту мядзведзікаў. Швецыя і Беларусь – зноў сябры
Афіцыйны Менск ціха і без залішняй пампезнасці адкрыў пасольства Рэспублікі Беларусь у Швецыі. Паўторна. Можа быць, менавіта таму пра поспех айчыннае дыпламатыі напісалі толькі некалькі афіцыйных СМІ, і тое мімаходзь, каб незнарок не нагадваць гісторыі, звязанай з закрыццём дыпламатычнага прадстаўніцтва 5 гадоў таму.
16.11.2017