Жарко

Чаму сярод затрыманых па гучнай «справе медыкаў» няма былога міністра аховы здароўя?
Хабар у закупах, які прывёў да завышаных удвая коштаў на лекі ды медычнае абсталяванне. Паводле старшыні КДБ, з 95 затрыманых пад вартаю застаюцца 20 чалавек: пераважна кіраўнікі медычных установаў і прадпрыемстваў. Сярод іх не будзе былога віцэ-прэм’ера і міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Жарко.
05.10.2018
«Справа медыкаў»: з 95-ці затрыманых напачатку засталося толькі 20
З 95-ці затрыманых напачатку ў засценках КДБ застаюцца каля 20-ці фігурантаў гэтак званай «справы медыкаў». Пра гэта распавёў сёння журналістам старшыня Камітэту дзяржбяспекі Валеры Вакульчык. Цікавы факт, які ўжо стаўся мемам ад самага пачатку скандальнай справы аб карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя: ужо былы міністр здароўя Васіль Жарко, вакол якога, цытуючы Лукашэнку, адныя карупцыянеры, сам у справе не праходзіць ані падазраваным, ані сведкам, ані кім-кольвек. 
05.10.2018