Сяргей Южык

МАЗы да пустыні не даедуць. Беларускую каманду выключылі са спісу ўдзельнікаў «Дакар–2022»
«Па-за гульнёй» на «Белсаце» – гэта спартовыя навіны Беларусі і свету. Галоўныя падзеі, крытычны погляд і цікавая аналітыка.
30.11.2021
Старшыню хакейнай федэрацыі Баскава дыскваліфікавалі
«Гэта можа скончыцца вельмі кепска, дыскваліфікацыяй усёй федэрацыі хакею»
08.09.2021
Ціск на спартоўцаў
Міністэрства спорту забараняе беларускім атлетам выкарыстоўваць недзяржаўную сімволіку ды абавязвае вывучыць афіцыйны гімн.
22.09.2020
Напад ці правакацыя?
Крымінальнай справы супраць футбалістаў клубу «Крумкачы» Сяргея Казекі і Паўла Расолькі не будзе, аднак іх могуць асудзіць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
31.08.2020
Эксперт: Ладзіць такія гульні за бюджэтныя грошы – злачынства
Баланс Еўрапейскіх гульняў у Менску, якія скончыліся сёння, – мінус 265 млн долараў для бюджэту і нуль заваяваных ліцэнзіяў на Алімпіяду для беларускіх спартоўцаў. Каментуе аглядальнік газеты «Прессбол» – і менчукі на вуліцах.
30.06.2019
Беларускі хакей апускаецца на дно
Коней на пераправе не мяняюць. – Толькі не ў беларускім хакеі. Пасля шэрагу разгромных паразаў на чэмпіянаце свету, зборную Беларусі пакінуў трэнер каманды Дэйв Л’юіс. Эксперты знаёмыя з сітуацыяй называюць атмасферу ўнутры каманды бардаком. Ігар Кулей высвятляў хто вінаваты, і ці ёсць ратунак.
08.05.2018
Каб дзеці гулялі ў хакей, бацькі здаюць шклатару
Хакей – афіцыйна спорт нумар адзін у Беларусі. Пад першым нумарам на лёд выходзяць і кіраўнік краіны, і ягоны малодшы сын. У Беларусі – 32 лядовыя арэны, на хакей дзяржава выдаткоўвае агромністыя сродкі. І ў той жа час па-за ўвагаю застаюцца звычайныя энтузіясты з рэгіёнаў, якія збіраюць грошы як могуць. Толькі б гуляць.
30.04.2018
За што суддзя выдаліў Лукашэнку з хакейнага матчу?
Аляксандра Лукашэнку ўпершыню ў гісторыі Каляднага турніру выдалілі з хакейнай пляцоўкі за парушэнне правілаў. А ў той самы час беларуская моладзевая зборная пакінула элітны дывізіён чэмпіянату свету па хакеі пасля шасці паразаў запар. Чаму ўвага кіраўніка краіны да хакею не трансфармуецца ў спартовыя поспехі?
05.01.2018
Скандал з БАТЭ: Каб гэта быў заўзятар Арсеналу, яму б нічога не зрабілі
5000 еўра – спагнаць з заўзятара! Футбольны клуб БАТЭ Барысаў збіраецца судзіцца з Аляксандрам Вянгерскім, які стаў вядомы на ўсю краіну месяц таму – пасля таго, як выбег на поле ў байцы з «Пагоняй» і бела-чырвона-белым сцягам. Тады заўзятара злавілі сцюарды і перадалі міліцыі. У выніку, Вянгерскі адбыў пакаранне на соднях. Цяпер жа яму можа пагражаць і буйны штраф.
31.10.2017