Беларускі рэжысёр зняў фільм пра тое, што ў Беларусі «заўсёды так чыста!»
Чыстыя вуліцы, падстрыжаная зеляніна, старанна замаляваныя графіці на будынках. Прызнайцеся: ці хтосьці з вашых знаёмых замежнікаў, якія пабывалі ў Беларусі, не захапляўся беларускім парадкам? А наш зямляк Максім Швед узяў і зняў дакументальную стужку пра ЖЭС-арт, і хутка фільм прэзентуюць на Кракаўскім кінафестывалі.
25.05.2019