Сямʼю Галіны Ігнатовіч, якая залезла на кран, выселілі
Нават адчайны крок Галіны Ігнатовіч у студзені, калі яна забралася на будаўнічы кран, пакуль не дапамог сямʼі застацца ў сваім жытле ці атрымаць справядлівую для іх кампенсацыю. Жыхароў дому па вуліцы Ржавецкай у Менску, які стаў на шляху будаўнічай кампаніі «Тапас», сёння выселілі. Судовых выканаўцаў не спыніла тое, што Вярхоўны суд свайго слова яшчэ не сказаў.
28.03.2017