Беларускі свет

1. Што было паміж Янкам Купалам і грузінкаю Эліко Мэтэхэлі, якой ён прысвяціў верш Генацвале? Каб разабрацца ў гэтым, здымачнагя група Беларускага свету выправілася ў некалі вядомы на ўвесь Савецкі Саюз курортны горад Цхалтубо, дзе любіў адпачываць і беларускі класік. Да таго ж сустрэлася з унучкаю Эліко Мэтэхэлі. 2. Андрэй і Ганна Шчарбовічы. Гэта беларуска - расейскае сужэнства, якіх у Берліне шмат. Ён працуе праграмістам, яна часова спыніла працу, каб даглядаць дваіх сыноў. Больш пра жыццё і працу звычайнага беларуса ў нямецкай сталіцы у рэпартажы. 3. Дзяніс Ламейка жыве ў Чэхіі больш за адзінаццаць гадоў. І мяркуе, што не змарнаваў гэтага часу. І хоць некалі ён хацеў бы вярнуцца на радзіму, цяпер з розных прычынаў лічыць гэта немагчымым. Распавядаем пра тое, як Дзяніс адаптаваўся да жыцця за мяжою.

Глядзі больш