Студыя Белсат

Інфармацыйна - публіцыстычны блок - гэта амаль 3 гадзіны навінаў і аналітыкі. Распачынае трансляцыю расейскамоўная праграма "ВОТ ТАК", якая апавядае (не толькі беларускім гледачам) пра найбольш важныя падзеі ў Беларусі, Расеі, Украіне ды іншых постсавецкіх краінах, але не абмінае і значных падзеяў з рэшты свету. Апроч таго - штодзённыя жывыя ўключэнні расейскамоўнай службы BBC! Эстафету пераймае "Студыя Белсат", якая ёсць міксам кароткіх найважнейшых навінаў з Беларусі і свету, двух - трох "Гарачых каментароў" на самыя актуальныя тэмы, аглядаў культуры і медыяў, у тым ліку матэрыялаў сайту "Белсату", no comment - аў, відэаапытанняў, агляду спартовых падзеяў і прагнозу надвор'я. Да таго ж "Студыя Белсат" прапаноўвае ўвазе гледачоў шэраг кароткіх тэматычных праграмаў: "Давайце разбірацца" (эканамічныя і не толькі расследаванні Станіслава Івашкевіча), "Дэвайс" (навіны свету навукі ды разнастайных прыладаў) ды сатырычная "Беларусь - 37". Падсумоўвае навіны дня традыцыйна амаль 30 - хвілінны "Абектыў" - галоўная інфармацыйная праграма "Белсату". Адразу пасля яго - "Размова дня": вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска - палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. А таксама гледачы Блоку могуць пабачыць самую знаную беларускую тэлепраграму з аглядам падзеяў кіно, музыкі ды мастацтва: "Відзьмо - невідзьмо +" з легендарным Сяргеем Філімонавым.

Глядзі больш