Беларускі свет

1. Гэтак званыя выбары ў мясцовыя органы самакіравання ў Беларусі мінулі. Новаабраныя дэпутаты неўзабаве пачнуць выконваць свае абавязкі. А мы прапануем пазнаёміцца з беларускаю, якая займае пасаду дэпутаткі гарадскога парламенту ў Антвэрпэне. НарадзІнка Салігорску, яна пераехала ў Бельгію пры канцы мінулага стагоддзя. І ўжо шэсць гадоў спалучае дэпутацкія абавязкі з працаю ў міжнароднай грамадскай арганізацыі. 2. Прага была важным цэнтрам беларускага палітычнага жыцця ў замежжы ў першай палове мінулага стагоддзя. У тысяча дзевяцьсот дваццаць трэцім годзе сюды пераехаў Прэзідыум Беларускае народнае рэспублікі. Альшанскія могілкі чэскае сталіцы сталі месцам спачЫну двух Прэзідэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага і Васіля Захаркі. Праская беларуская суполка Скарына даглядае магілы, аплочвае арэнду і двойчы на год ладзіць тут нацыянальныя ўрачыстасці. На шпацыр беларускімі мясцінамі памяці ў чэскай сталіцы нас запрашае сябра суполкі, Першы Намеснік Старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык. 3. Алесь Адамковіч зь Вільні. Ён лічыць, што і жывучы ў іншай краіне, можна любіць Беларусь і шмат што для яе рабіць. Ужо шмат гадоў Алесь Адамковіч даследуе супольную спадчыну Літвы ды Беларусі, папулярызуе беларускую культуру, піша кнігі, прысвЕчаныя беларусам Віленшчыны.

Глядзі больш