Людскія справы: Вулічны заробак: 30 рублёў за дзень

Людзі, якія збіраюць міласціну з фотаздымкамі хворых дзяцей, за дзень зарабляюць прыблізна 30 рублёў, сцвярджае Ганна Галёта. Праўда, гэтыя грошы не даходзяць да тых, каму яны сапраўды патрэбныя. Яўгенія Багданоўская - Іванцова выхоўвае дзіця з ДЦП. На лекаванне ейнае дачкі Сашы ашуканцы неаднаразова збіралі грошы, мама дзяўчынкі лавіла іх за руку, пісала заявы ў міліцыю, але так нічога і не дамаглася. Вулічны музыка Ігар Пятрэнка каля сямі гадоў зарабляе, граючы ў пераходах. Часта ягоныя калегі - людзі, якія збіраюць грошы, прыкрываючыся жалоснымі паперкамі пра цяжка хворых дзяцей. "Дзякуючы" беларускаму заканадаўству пакараць вулічных махляроў амаль немагчыма. Колькі хворых дзяцей мусяць памерці, каб ашуканцы, якія прыкрываюцца добраю справаю, зніклі з нашых вуліцаў? У студыі Алесь Залеўскі разважае на тэму вулічнага махлярства з Ганнаю Галётаю, якая не адзін год займаецца гэтаю тэмаю.

Глядзі больш