Студыя Белсат: Летні інфармацыйна-публіцыстычны блок

нфармацыйная частка вяшчання "Белсату" распачынаецца расейскамоўнай праграмай "Вот так" навінамі з Беларусі, Украіны і Расеі і іншых краін свету, у падачы якіх выкарыстоўваюцца матэр’ялы BBC. Далей у першай гадзіне можна пабачыць матэр’ялы без каментару аб актуальных падзеях, агледзець навіны культуры і дазнацца з вулічных апытанак, што хвалюе жыхароў нашых гарадоў і вёсак. За паўгадзіны да галоўных навінаў гледачоў чакае кароткі агляд таго, што здарылася апошнім часам у Беларусі і за мяжой, навіны спорту, прагноз надвор’я, а таксама дайджэст "Размоў дня" ды тэматычныя праграмы "Дэвайс" і "Лета з Аб’ектывам". А дзявятай гадзіне як заўжды - падсумаванне дня ў галоўнай інфармацыйнай праграме тэлеканалу - "Аб’ектыў".

Глядзі больш