Аперацыя Самум (Operacja Samum), м/ф

Польскі інжынер - будаўнік, сын былога аса польскай выведкі Маера, трапляе ў палон у Іраку. На сваю рызыку бацька выпраўляецца яму на дапамогу. Былыя калегі са службы імкнуцца выкарыстаць яго як прынаду для іракскіх сілаў бяспекі і гэткім чынам адцягнуць іхную ўвагу ад асноўнай місіі польскай выведкі - эвакуацыі амерыканскіх рэзідэнтаў перад пачаткам баявых дзеянняў. рэж. Владыслаў Пасікоўскі (Władysław Pasikowski), 1999 г. , Польшча У ролях: Марэк Кондрат (Marek Kondrat), Багуслаў Лінда (Bogusław Linda), Оляф Любашэнка (Olaf Lubaszenko).

Глядзі больш