Пара асоб, малы час (Parę osób, mały czas), біяграфічная драма

Фільм зняты паводле кнігі Ядвіґі Станьчаковай "Дзённік на дваіх" (Jadwiga Stańczakowa, "Dziennik we dwoje"). Воляю лёсу аўтарка стала блізкаю сяброўкаю вядомага польскага паэта другой паловы мінулага стагоддзя Мірана Бялашэўскага (Miron Białoszewski). Невідушчая Ядвіґа жыве са старым бацькам, чыя безупынная апека фактычна пазбаўляе яе самастойнасці. Але сустрэча з Міранам Бялашэўскім змяняе ейнае жыццё. Эксцэнтрычны паэт, як выяўляецца, яшчэ менш прыстасаваны да паўсядзённасці, чымся сляпая. Ягоная бездапаможнасць актывізуе Ядвіґу: яна становіцца сакратаркаю Мірана, на слых друкуе на машынцы творы, надыктаваныя на магнітафон. Яна пачынае весці дзённік, а таксама пісаць вершы. Гэтае сяброўства дае жанчыне моц змагацца са слепатою і дапамагае экзальтаванаму паэту адкрыць новыя грані творчасці. рэж. Анджэй Бараньскі (Andrzej Barański), 2005 г. , Польшча У ролях: Крыстына Янда (Krystyna Janda), Анджэй Гудзяк (Andrzej Hudziak), Іґар Пшэґродзкі (Igor Przegrodzki), Арэк Дэтмэр (Arek Detmer), Крыстына Ткач (Krystyna Tkacz), Эльжбета Кэмпіньска (Elżbieta Kępińska), Вітальд Скарух (Witold Skaruch), Моніка Абара (Monika Obara).

Глядзі больш