Беларускі свет

1. Як працуе беларуская служба радыё Свабода ў чэскай сталіцы. Гэты сродак масавай інфармацыі распаўсюджвае беларускую мову і навіны з нашае дзяржавы на ўвесь свет. . Шмат дзесяцігоддзяў, спачатку з Мюнхену, а цяпер з Прагі, распавядаюць яны аб праблемах жыхароў нашае краіны. Абавязкова на роднай мове. 2. Беларусы - каталікі з Вільні ўжо больш за дваццаць гадоў зноў маюць магчымасць маліцца на роднай мове. У касцёле святога Барталамея імшы па - беларуску шэсць дзён на тыдзень адпраўляюць два ксяндзы паляк і беларус. Касцёл у Зарэччы беларускай каталіцкай супольнасці Вільні перадалі ў тысяча дзевяцьсот дзевяноста сёмым годзе. Да дзве тысячы шаснаццатага года набажэнствы адбываліся на дзвюх мовах беларускай ды польскай. З шаснаццатага года імшы адбываюцца выключна па - беларуску. 3. Беларуская мова часам бліжэйшая нарадзінцам Далёкага Усходу, чым самім беларусам. Японец з Токё Кен Сібата свабодна размаўляе па - беларуску. Ён абараніў бакалаўрскую працу на тэму паэзіі Максіма Багдановіча. Пасля была магістарская, прысвечаная той самай тэматыцы. Цяпер Кен Сібата рыхтуе зборнік перакладаў на японскую мову каля дваццаці вершаў класіка беларускае паэзіі.

Глядзі больш