Кур’ер (The Mule), трымценнік

рэж. Ґабрыеля Тальявіні (Gabriela Tagliavini), 2012г. , ЗША Тэлежурналістка Соўфі Тэлбэрт вядомая ў Арызоне тым, што ўсе свае даследаванні даводзіць да канца. Асабліва непакоіць яе праблема нелегальнае міграцыі з Мексікі. Да таго ж брат Соўфі Эран працуе ў гуманітарнай арганізацыі, якая дапамагае ўцекачам. З гэтай нагоды Соўфі спрабуе выйсці з братам на сувязь, але ягоны тэлефон не адказвае. У жанчыны з’яўляецца падазрэнне, што брат мог стаць ахвяраю "каётаў" - мафіёзі, якія нелегальна перапраўляюць людзей праз мяжу. Аднак сапраўдныя злачынствы, якія штодзённа адбываюцца на мяжы, далёка перасягаюць ейнае ўяўленне.

Глядзі больш