Беларускі свет

- У Музеі і асяродку беларускае культуры ў Гайнаўцы адбылася прэм’ера спектаклю Айцец Канстанцін Байко. Святар Канстанцін Байко ў міжваенны, ваенны ды пасляваенны перыяд змагаўся за праваслаўную веру і беларускасць. Быў адным з заснавальнікаў беларускага школьніцтва ў Бельску - Падляскім. Праз сваю дзейнасць быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. - Кніга Па Прыпяці па Нобэль гэта плён вандровак украінскаю часткаю Палесся журналісткі тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва Ганны Кандрацюк - Свярубскай. Выданне ўжо прэзентавалі ў Беларусі. Першая ж польская прэзентацыя адбылася ў Бельскім доме культуры у часе сустрэчы з цыклу Твары вядомыя і невядомыя. - Казкі па - свойму гэта кніга, выдадзеная фундацыяй тэатру Чрэва для тых, хто хоча чытаць на мове беларусаў Падляшша то бок на беларускім дыялекце. Ёанна і Міхал Троц выбралі дзесяць казак братоў Ґрым і адну казку Ганса КрЫст’яна Андэрсэна. Каб яшчэ больш заахвоціць чытаць казкі, кніга выдадзеная на лацінцы з пазначанымі націскамі. Казкі на падляскую гаворку пераклаў журналіст пракага радыё Свабода Ян Максімюк. - Народны паэт Уладзімір Сасна з вёскі Пашкоўшчына на Беласточчыне ў восемдзесят гадоў дачакаўся выхаду сваёй кнігі. Зборнік вершаў і паэмаў Я люблю тэбэ, Зэмля выдаў Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах. Прэзентацыя адбылася ў Гарадской бібліятэцы Бельску - Падляскага. 2. Як выглядае беларускасць у польскіх умовах. Беларуская мова ў школах, беларускія рэдакцыі медыяў, выдавецтвы, грамадскія арганізацыі, танцавальныя і вакальныя калектывы. Усе працуюць для захавання нацыянальнае тоеснасці ды развіцця беларускае культуры, прытым па - за межамі Беларусі. На Беласточчыне жыве паводле розных падлікаў ад пяцідзесяці да ста тысяч нашых суродзічаў. 3. Комплекс школ у Орлі гэта адна са шматлікіх навучальных установаў на Падляшшы, дзе можна вывучаць беларускую мову. Дзеці з пачатковае школы, гімназіі ды нават дзіцячага садка далучаюцца ня толькі да роднае мовы, але і да культуры.

Глядзі больш