Мы былі першыя. Познань’56, д/ф

Хлопцы з познанскіх вуліцаў прагнулі свабоды. Са зброяй у руках яны змагаліся з камуністычнай уладай у час, калі прафзвязнікі з заводаў Цэґельскага ды іншыя, якія дамагаліся выканання ўмоваў, датычных стандартаў працы ды заробкаў, сышлі дадому. Пра познанскія падзеі апавядаюць былыя сябры прафесійных звязаў з некалькіх прадпрыемстваў, група баевікоў пад кіраўніцтвам Януша Куляса на мянушку Эдзі Полё, хлопцы з познанскіх скрыжаванняў, колішнія студэнты ды іншыя. Яны ўсе змагаліся супраць сістэмы і савецкага дамінавання. рэж. Славомір Кёлер (Sławomir Koehler), 2016 г. , Польшча

Глядзі больш