Невядомая Беларусь: Партрэт, д/ф

Спроба калектыўнага партрэту сучасных беларусаў. Яны адказваюць на некалькі пытанняў: пра зазнанае гора, пра тое, чаго яны баяцца, пра нацыянальнае пачуццё, пра самае важнае, пра мары. З гэтых прамоўленых аповедаў, якія спярша даюць уяўленне пра беларускі светапогляд і характарызуюць асабістую гісторыю кожнага канкрэтнага героя, паступова складаецца цэльная карціна ўніверсальнага людскога досведу. Пакуль гучыць гэты хор галасоў, праходзіць чалавечае жыццё - ад нараджэння да смерці. рэж. Вольга Дашук, 2017 г. , Беларусь

Глядзі больш