Бэнэк (Benek), м/ф

Бэнэку 29 гадоў, ён пастанаўляе пачаць жыццё нанова. Атрымаўшы кампенсацыю за звальненне з працы, хлопец назаўсёды пакідае шахту. Аднак чарговыя спробы знайсці працу - ад мясніка да мужчыны за грошы - цярпяць паразу. Калі ўжо падаецца, што Бэнэк на самым дне, каханне нечакана дапамагае знайсці сілы і настойлівасць, якія паварочваюць кола фартуны. Хлопец ратуе не толькі сябе, але і сяброў - шахцёраў, якія засталіся без працы, ды здабывае каханую дзяўчыну. "Бэнэк" - насычаная гумарам універсальная гісторыя пра надзею. рэж. Робэрт Ґліньскі (Robert Gliński), 2007 г. , АўстрыяПольшча У галоўных ролях: Марцін Тыраль (Marcin Tyrol), Міраслава Жак (Mirosława Żak), Маґдалена Паплаўска (Magdalena Popławska), Збіґнеў Стрый (Zbigniew Stryj).

Глядзі больш