Рапарт: Кошт даверу

У сусветнай эканоміцы гэтак званыя нематэрыяльныя актывы часам складаюць да 75 % вартасці кампаніяў. Таксама маральны складнік эканамічнага развіцця называюць сацыяльным капіталам і ацэньваюць рэальнымі сотнямі мільёнаў, нават мільярдамі долараў. "Рапарт" бярэцца ўзважыць эканамічную вартасць нібыта чыста маральнага вызначэння - даверу. Напрыклад, даверу насельніцтва Беларусі да свайго ўраду і да прэзідэнта. Мы дакажам, што рэсурс даверу беларусаў да Лукашэнкі ды ягонай улады, што быў моцным актывам дзяржавы яшчэ ў сярэдзіне 1990 - ых гг. , цяпер паспяхова раструшчаны. Бо асноўны метад эканамічных дачыненняў гэтай улады падман! Улады ж мяркуюць, што паспяхова спраўляюцца з сваім народам. Але не разумеюць, што сякуць сук, на якім сядзяць. З эканамістамі і сацыёлагамі мы падлічваем пэўныя эканамічныя страты, што зазнае дзяржава ад страты маральнага складніку.

Глядзі больш