Два на два (тэледыскусія): Рэгіёны

Амаль 80 % жыхароў Беларусі жывуць па - за межамі менскай кальцавой, між тым асноўнае жыццё краіны сканцэнтраванае менавіта ў сталіцы. Тут традыцыйна большыя заробкі, лепшы выбар і якасць медычных ды іншых паслугаў, адукацыя, сюды ж ідзе і бальшыня інвестыцыяў, што трапляюць у Беларусь. Між тым, як вядома, Менск не гумовы, а таму сталічнае жыццё свеціць далёка не ўсім, пра што раз - пораз нагадваюць і ўлады. А таму не трапіць у лік дармаедаў у якім - небудзь мястэчку, дзе збанкрутаваў адзіны ў ваколіцах завод, альбо ў вёсцы, дзе ўшчэнт згібеў мясцовы калгас, ці дажыць да зноўку павышанага пенсійнага веку - заданне для рэгіяналаў куды больш складанае, чымся для жыхароў сталіцы. Акрамя сацыяльных і эканамічных, цяжка адстаяць свае грамадзянскія ды палітычныя правы ў правінцыі, дзе няма ані праваабаронцаў, ані незалежных журналістаў, якія б дапамаглі бараніцца ад чыноўніцкага і міліцэйскага сваволля.

Глядзі больш