Люсьё (Lucio), д/ф

рэж. Айтар Арэгі (Aitor Arregi), Хасэ Мары Гаэнага (Jose Mari Goenaga), 2007 г. , Іспанія У ролях: Рамон Агірэ (Ramón Agirre), Ралян Дзюма (Roland Dumas), Антоньё Марцін (Antonio Martn). Такога чалавека штодня не спаткаеш: Люсьё Уртуб’я быў кантрабандыстам і дэзерцірам, рабаваў банкі, вырабляў фальшывыя грошы і дакументы. Гэты анархіст і рэвалюцыянер, якога шукала паліцыя не адной краіны, нічога не браў сабе, крадучы мільёны. Не забіваў, хоць і не верыў у Бога. Ратаваў тысячы людзей, не ведаючы іх асабіста. Просты муляр, ён абмінуў процьму пастак сістэмы і застаўся шмат для каго Робінам Гудам ХХ стагоддзя.

Глядзі больш