Тувалу
Самай непапулярнай краінай сярод вандроўнікаў стала ціхаакіянская дзяржава Тувалу, размешчаная ў Палінезіі.
Рэйтынг самых непапулярных сярод турыстаў краінаў падае брытанскае выданне «Daily Mail», спасылаючыся на Сусветную турысцкую арганізацыю (установа ААН).
Лідара рэйтынгу Тувалу летась адведала толькі тысяча замежных гасцей.
Сярод перавагаў адпачынку ў гэтай краіне называецца нізкі ўзровень злачыннасці ды тэрарыстычнай пагрозы.
Кірыбаці
Другое месца ў рэйтынгу займае Рэспубліка Кірыбаці, якая таксама знаходзіцца ў Ціхім акіяне (у Мікранезіі ды Палінезіі). У 2016 годзе там пабывала каля 4 тыс. турыстаў.
Замыкае тройку Сан-Тамэ і Прынсіпі – астраўная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, з вынікам у восем тысяч гасцей у мінулым годзе.
Сан-Тамэ і Прынсіпі
Чацвёртая пазіцыя дасталася заморскай тэрыторыі Вялікай Брытаніі Мантсерат, у якой летась пабывалі 9 тыс. турыстаў.
На пятым месцы – афрыканская дзяржава Каморскія астравы. За 2016 год яе наведалі 24 тыс. замежных гасцей.
У дзясятку непапулярных для адпачынку краінаў трапілі таксама Джыбуці (Афрыка), Сан-Марына (Еўропа), Усходні Тымор (Азія), Ліхтэнштэйн (Еўропа), Сьера-Леонэ (Афрыка).
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле dailymail.co.uk