Някляеў пра Акрэсціна: Ляжыш і дзярэш на сабе жыўцом скуру


Адміністратыўны арышт, які прывёў да гіпертанічнага крызу. Паэт і палітык Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля 5 дзён у ізалятары на Акрэсціна. Яго затрымалі за ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбыўся яшчэ 17 лютага. Паводле словаў спадара Някляева, ён думаў гэтыя дні ў ізалятары перажыве лягчэй.

Палітыка забралі ў ізалятар, нягледзячы на стан здароўя і адпаведны бальнічны ліст – Някляеў усё яшчэ адыходзіў ад папярэдняга крызу. Пасля пазбавілі магчымасці надаць хоць нейкі сэнс вырваным з жыцця пяці дням – арыштаванаму, які хацеў пісаць, не перадалі асадку. Кіраўніцтва не дазволіла выклікаць хуткую, калі яму стала горш. Не пускалі да Някляеву і адвакатку. Цяпер жа палітыку ўручылі чарговую позву – за ўдзел у мітынгу 1 траўня. Абяцаюць даць патройны тарыф у 15 содняў. У «Гарачым каментары» – Уладзімір Някляеў.

«Ляжыш і дзярэш на сабе жыўцом скуру – гэта ж катаванні», – адзначыў палітык.

Больш – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама: