Госці новага выдання «Belsat Music Live» – гурт, які стала шукае новыя ідэі ў прасоўванні ўласнае творчасці.
Уладзімір Пугач у размове з Сяргеем Будкіным і Міраю Шульц распавядзе, ці мае бізнес-план заваявання музычнага рынку, чаму ў апошніх песнях адмовіўся ад камп’ютарнае лексікі, і наагул – як ратуецца ад сучаснага свету, калі ён дакучае.
Адную з песень у жывым сэце музыкі створаць наўпрост падчас эфіру, а пры канцы праграмы прэзентуюць свой апошні беларускамоўны гіт у харавой версіі разам з дзіцячым ансамблем «ФолкРада».
«Маё сонца» (музыка: У. Пугач / Р. Арлоў, словы: У. Пугач, мастацкі пераклад: Б. Арлоў) – 3.00;
«Джала» (словы і музыка: У. Пугач) – 3.09;
«Блізка» (словы і музыка: У. Пугач) – 5.10.