З СІЗА КДБ вызвалілі Сяргея Барстока, якога з ночы 22 сакавіка трымалі ў ізалятары КДБ. Паводле жонкі Сяргея Барстока, Аляксандры, з мужа ўзялі падпіску пра нявыезд і невыдаванне інфармацыю, таму ён не дае каментароў журналістам.
«Выглядае нармальна. Ня збіты. Але маўчыць пра тое, што там было. Вызвалілі яго ўчора ўвечары, прывезлі дадому», – сказала жонка экс-затрыманага Аляксандра.
Паводле старшыні рады «Бацькаўшчыны» Ніны Шыдлоўскай, на гэты час выстаўленыя абвінавачанні тром з затрыманых у справе «Белага легіёну».
«Іх прозвішчы яшчэ высвятляем», – сказала Ніна Шыдлоўская.
Паводле Шыдлоўскай, ёсць звесткі, што акрамя Барстока адпусцілі яшчэ двух затрыманых па гэтай справе. Інфармацыя правяраецца, піша belapan.by.
У КДБ звесткі пра выстаўленне абвінавачанняў праверыць не ўдалося. Тэлефон прэсавай службы працуе ў рэжыме аўтаадказніка.
ВД, belsat.eu